ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                   26 кастрычнiка 2000 г. № 1654

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ I ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ
 АБ ВАЕННА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ УРАДАМ
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ВЫШЭЙШЫМ НАРОДНЫМ КАМIТЭТАМ
 ВЯЛIКАЙ САЦЫЯЛIСТЫЧНАЙ НАРОДНАЙ ЛIВIЙСКАЙ АРАБСКАЙ
 ДЖАМАХIРЫI

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць    прапановы    Мiнiстэрства   абароны,  узгодненыя   з
Мiнiстэрствам    замежных   спраў,  Мiнiстэрствам  юстыцыi,   iншымi
рэспублiканскiмi  органамi  дзяржаўнага  кiравання,  аб  правядзеннi
перагавораў    па   праекту  i  падпiсаннi  (у  выпадку   дасягнення
дамоўленасцi    па    праекту)    Пагаднення   аб   ваенна-тэхнiчным
супрацоўнiцтве  памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Вышэйшым Народным
Камiтэтам    Вялiкай  Сацыялiстычнай  Народнай  Лiвiйскай   Арабскай
Джамахiрыi.
     Адобрыць  праект  указанага  Пагаднення  ў  якасцi  асновы  для
вядзення перагавораў (прыкладаецца) *).
     Упаўнаважыць  Дзяржаўнага  сакратара  Савета Бяспекi Рэспублiкi
Беларусь  Шэймана  Вiктара Уладзiмiравiча на вядзенне перагавораў па
праекту  i  падпiсанне  дадзенага Пагаднення ад iмя Урада Рэспублiкi
Беларусь, дазволiўшы ўносiць у праект у ходзе перагавораў змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.

 ____________________________
     *) Не рассылаецца.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН