ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 21 верасня 2000 г. № 1458
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I САЮЗНЫМ УРАДАМ САЮЗНАЙ РЭСПУБЛIКI ЮГАСЛАВIЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ПАПЯРЭДЖАННЯ НАДЗВЫЧАЙНЫХ СIТУАЦЫЙ I ЛIКВIДАЦЫI IХ ВЫНIКАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе: Прыняць прапанову Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя аб супрацоўнiцтве ў галiне папярэджання надзвычайных сiтуацый i лiквiдацыi iх вынiкаў. Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя аб супрацоўнiцтве ў галiне папярэджання надзвычайных сiтуацый i лiквiдацыi iх вынiкаў