ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 сакавіка 2001 г. № 289

Аб узнагароджанні М.М.Маціеўскага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны раёна ўзнагародзіць першага намесніка старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Маціеўскага Мікалая Мікалаевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.