ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 15 чэрвеня 2000 г. N 880

 АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 
 I КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ УКРАIНЫ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ 
 ДАПАМОЗЕ Ў МЫТНЫХ СПРАВАХ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў
Украiны аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах
(прыкладаецца) *).
 Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага мытнага камiтэта Макарэвiча
Вiкенцiя Вiкенцьевiча на падпiсанне ўказанага Пагаднення.
 
 _____________________________
 *) Не рассылаецца.

 Першы намеснiк
 Прэм'ер-мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ