ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 2 мая 2001 г. № 639

АБ УЗНАГАРОДЖАННI ФIЗIКА-ТЭХНIЧНАГА IНСТЫТУТА
НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМII НАВУК БЕЛАРУСI ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За значны ўклад у развiццё айчыннай навукi, распрацоўку i
ўкараненне ў вытворчасць сучасных тэхналогiй i абсталявання,
падрыхтоўку навуковых кадраў i ў сувязi з 70-годдзем з дня
заснавання ўзнагародзiць Фiзiка-тэхнiчны iнстытут Нацыянальнай
акадэмii навук Беларусi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН