ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     15 сакавiка 2001 г. № 338

АБ УЗНАГАРОДЖАННI РАБОТНIКАЎ АДУКАЦЫI ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Узнагародзiць  Ганаровай  граматай  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь наступных работнiкаў адукацыi:
     Калiцкага    Эдуарда    Мечыслававiча,    першага    прарэктара
Рэспублiканскага    iнстытута    прафесiянальнай   адукацыi,  -   за
шматгадовую  добрасумленную  працу i значны ўклад у развiццё сiстэмы
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi;
     Рыжанкова    Уладзiмiра    Фёдаравiча,  дырэктара   Гомельскага
прафесiянальна-тэхнiчнага  вучылiшча  №  30  рачнога  флоту,  -   за
шматгадовую    добрасумленную    працу  па  навучанню  i   выхаванню
квалiфiкаваных рабочых кадраў;
     Хомiча  Уладзiмiра Мiхайлавiча, прафесара кафедры крымiнальнага
права Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, - за шматгадовую плённую
навукова-педагагiчную дзейнасць, вялiкi асабiсты ўклад у падрыхтоўку
высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў;
     Шабету    Уладзiмiра    Мiхайлавiча,    дырэктара   Гомельскага
прафесiянальна-тэхнiчнага  вучылiшча  №  144  машынабудавання,  - за
шматгадовую  добрасумленную  працу  па навучанню i выхаванню рабочых
кадраў.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН