ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 7 жнiўня 2000 г. № 1207

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI М.У.НАЙДЗЁНАВА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
 САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 
 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За шматгадовую добрасумленную працу i значны асабiсты ўклад у
сацыяльна-эканамiчнае развiццё прадпрыемства ўзнагародзiць кiраўнiка
арэнднага прадпрыемства "Будаўнiчы трэст № 1" Найдзёнава Мiхаiла
Уладзiмiравiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН