ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       19 чэрвеня 2000 г. N 904

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI Л.А.ЖУРАЎЛЁВА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА 
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     За шматгадовую  добрасумленную  працу,  значны асабiсты ўклад у
павышэнне эфектыўнасцi  i  надзейнасцi  энергетычнага  абсталявання,
забеспячэння   народнай   гаспадаркi   i   насельнiцтва   рэспублiкi
электраэнергiяй узнагародзiць дырэктара Лукомльскай ДРЭС  вытворчага
аб'яднання  энергетыкi  i  электрыфiкацыi  "Вiцебскэнерга" Жураўлёва
Льва Аляксандравiча Ганаровай граматай Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН