ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 жніўня 2001 г. № 1220

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

працоўны калектыў Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белаазёрскі энергамеханічны завод» за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці энергетычнага і энергазберагаючага абсталявання і ў сувязі з 30-годдзем з дня ўтварэння гэтага прадпрыемства;

Марушку Мікалая Яўгеньевіча, кацельшчыка кацельна-механічнага цэха Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белаазёрскі энергамеханічны завод, Плотнікава Мацвея Фёдаравіча, начальніка трансфарматарнага цэха, і Чыбука Анатолія Іванавіча, галоўнага інжынера дадзенага прадпрыемства, за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у асваенне вырабаў новых відаў прадукцыі і садзейнічанне эфектыўнай вытворчасці.