ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      5 чэрвеня 2001 г. № 840

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
КIПР АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, АДУКАЦЫI,
НАВУКI, СПОРТУ I МАЛАДЗЁЖНАЙ ПАЛIТЫКI

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць    прапанову    Мiнiстэрства  культуры,  узгодненую   з
Мiнiстэрствам    замежных   спраў,  Мiнiстэрствам  юстыцыi,   iншымi
зацiкаўленымi  рэспублiканскiмi  органамi  дзяржаўнага кiравання, аб
правядзеннi    перагавораў   па  праекту  Пагаднення  памiж   Урадам
Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам  Рэспублiкi Kiпр аб супрацоўнiцтве ў
галiне культуры, адукацыi, навукi, спорту i маладзёжнай палiтыкi.
     Зацвердзiць  у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Kiпp
аб  супрацоўнiцтве  ў  галiне  культуры,  адукацыi, навукi, спорту i
маладзёжнай палiтыкi (прыкладаецца)*.
______________________________
     *Не рассылаецца.

     Упаўнаважыць  Miнicтpa  культуры  Гуляку  Леанiда  Паўлавiча на
правядзенне  перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення, дазволiўшы
ўносiць  у ходзе перагавораў у праект Пагаднення неабходныя змяненнi
i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН