ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 кастрычніка 2001 г. № 1518

Аб узнагароджанні А.С.Петкевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад у развіццё айчыннай медыцынскай навукі і ў сувязі з 75-годдзем з часу заснавання санітарна-эпідэміялагічнай службы Рэспублікі Беларусь узнагародзіць намесніка дырэктара дзяржаўнай установы «Навукова-даследчы інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі» Петкевіча Аляксандра Сяргеевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.