ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 чэрвеня 2001 г. № 843

Аб узнагароджанні Беларускага навукова-даследчага інстытута меліярацыі і лугаводства Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За распрацоўку і шырокае выкарыстанне рэсурсазберагаючых спосабаў меліярацыі, рамонту і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм і ў сувязі з 70-годдзем з дня заснавання ўзнагародзіць Беларускі навукова-даследчы інстытут меліярацыі і лугаводства Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.