ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 16 жнiўня 2001 г. № 1231

АБ УЗНАГАРОДЖАННI I.М.ДАНIЛЕВIЧА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За шматгадовую плённую працу i дасягненне высокiх паказчыкаў у
сельскагаспадарчай вытворчасцi ўзнагародзiць старшыню
аграфiрмы-калгаса "Малеч" Бярозаўскага раёна Данiлевiча Iвана
Мiкалаевiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН