ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     16 сакавiка 2001 г. № 358

АБ УЗНАГАРОДЖАННI В.С.ХАТЫЛЁВА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     За  вялiкi  ўклад  у  развiццё  фiзiчнай  культуры  i   спорту,
шматгадовую  плённую  працу ў органах дзяржаўнага кiравання, актыўны
ўдзел  у арганiзацыi падрыхтоўкi высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў у
галiне  фiзiчнай культуры, спорту i турызму ўзнагародзiць начальнiка
ўпраўлення  арганiзацыйнай працы, кадраў, навукi i агульных пытанняў
Мiнiстэрства  спорту i турызму Хатылёва Валерыя Сяргеевiча Ганаровай
граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН