ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 жніўня 2001 г. № 1232

Аб узнагароджанні У.І.Нядзількі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, распрацоўку нарматыўнай прававой базы ў галіне навукі і тэхналогій, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці рэспублікі ўзнагародзіць намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Нядзільку Уладзіміра Іосіфавіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.