ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 жніўня 2001 г. № 1239

Аб узнагароджанні Л.М.Валодзькінай, К.П.Кручка Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у тэхнічнае і гаспадарчае забеспячэнне дзейнасці Мінскага гарвыканкома кіраўніка спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Валодзькіну Людмілу Мікалаеўну;

за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё вытворчасці і актыўную рацыяналізатарскую дзейнасць намесніка галоўнага інжынера Мінскага завода халадзільнікаў закрытага акцыянернага таварыства «Атлант» Кручка Канстанціна Пятровіча.