ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 чэрвеня 2000 г. № 918

Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у дадатак да пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 кастрычнiка 1999 г. № 1632

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Унесці дапаўненні і змяненні ў дадатак да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычніка 1999 г. № 1632 «Аб прадастаўленні ўрадавай гарантыі шэрагу банкаў па звароту крэдытаў, якія выдзяляюцца імі для набыцця збожжа на харчовыя мэты» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 83, 5/1851), выклаўшы яго ў новай рэдакцыі (прыкладаецца).