ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 11 лiстапада 2000 г. № 1730

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI Р.I.КОКТЫША ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА 
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За шматгадовую добрасумленную працу i вялiкi асабiсты ўклад у
развiццё i ўдасканаленне сiстэмы адукацыi рэспублiкi ўзнагародзiць
загадчыка сектара адукацыi i навукi ўпраўлення сацыяльна-культурнай
палiтыкi Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Коктыша
Рамуальда Iосiфавiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН