ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 21 сакавiка 2001 г. № 373

АБ УЗНАГАРОДЖАННI А.А.ДАВЫДОЎСКАГА ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага
кiравання, асабiсты ўклад у развiццё i ўмацаванне iнтэграцыйных
сувязей з дзяржавамi - удзельнiцамi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў
узнагародзiць намеснiка начальнiка ўпраўлення мiждзяржаўнага
супрацоўнiцтва Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Давыдоўскага Алега Арцёмавiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН