ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       22 чэрвеня 2000 г. N 926

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI I.М.КIЕЎЦА I Я.А.ТРАЦ'ЯКА ГАНАРОВАЙ 
 ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     За шматгадовую плённую працу,  вялiкi асабiсты ўклад у развiццё
водных шляхоў i высокiя вытворчыя паказчыкi ўзнагародзiць  Ганаровай
граматай    Савета    Мiнiстраў   Рэспублiкi   Беларусь   работнiкаў
прадпрыемстваў  Беларускага  басейнавага  аб'яднання  водных  шляхоў
Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый:

 Кiеўца                   - дырэктара Днепра-Бугскага
 Iвана Мiхайлавiча          прадпрыемства водных шляхоў

 Трац'яка                 - iнжынера-дыспетчара па руху флоту
 Яўгенiя Аляксандравiча     Днепра-Дзвiнскага прадпрыемства
                            водных шляхоў

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН