ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 жніўня 2001 г. № 1241

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб арганізацыі сумеснага кантролю ў пунктах пропуску на беларуска-польскай дзяржаўнай граніцы

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў і Дзяржаўнага мытнага камітэта, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб арганізацыі сумеснага кантролю ў пунктах пропуску на беларуска-польскай дзяржаўнай граніцы (прыкладаецца)*.

______________________________

* Не рассылаецца.

Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Паўлоўскага Аляксандра Аляксеевіча на правядзенне гэтых перагавораў і прадаставіць яму права на фарміраванне беларускай дэлегацыі.