ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 15 мая 2001 г. № 705

АБ УЗНАГАРОДЖАННI В.М.БУТЭНКА I М.А.КАРАЛЬКОВА
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь Бутэнка Валерыю Мiкалаеўну, дэкана факультэта павышэння
квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў культуры Беларускага
дзяржаўнага iнстытута праблем культуры, за значны ўклад у справу
павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў культуры
рэспублiкi i Каралькова Мiкалая Андрэевiча, дэкана факультэта
мастацкай творчасцi Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта культуры,
за шматгадовую плённую навуковую i педагагiчную дзейнасць.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН