ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 чэрвеня 2001 г. № 876

Аб узнагароджанні Л.М.Рэз Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, значны ўклад у арганізацыю і развіццё дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне працы і занятасці насельніцтва і рэгулявання рынку працы, а таксама арганізацыю прафесійнай падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі беспрацоўных узнагародзіць дырэктара Гродзенскага гарадскога цэнтра занятасці насельніцтва Рэз Людмілу Міхайлаўну Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.