ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 мая 2001 г. № 712

Аб падпісанні Пратакола аб мытным кантролі за рээкспартам тавараў, якія паходзяць з тэрыторый дзяржаў – удзельніц Дагавора аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы ад 26 лютага 1999 г. і якія вывозяцца ў трэція краіны

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб падпісанні Пратакола аб мытным кантролі за рээкспартам тавараў, якія паходзяць з тэрыторый дзяржаў – удзельніц Дагавора аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы ад 26 лютага 1999 г. і якія вывозяцца ў трэція краіны (прыкладаецца)*.

______________________________

* Не рассылаецца.

Упаўнаважыць на падпісанне названага Пратакола Паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Козіка Леаніда Пятровіча.