ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 17 лiстапада 2000 г. № 1754

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI М.П.КУПЧЫНА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА 
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За вялiкi асабiсты ўклад у развiццё i ўдасканаленне Беларускай
энергасiстэмы, шматгадовую плённую працу ўзнагародзiць дырэктара
адкрытага акцыянернага таварыства "Белэнергазабкамплект" Беларускага
дзяржаўнага энергетычнага канцэрна Купчына Мiкалая Пятровiча
Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН