ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 17 мая 2001 г. № 720

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ
ФЕДЭРАЦЫI АБ ПАСТАЎКАХ У РЭСПУБЛIКУ БЕЛАРУСЬ У
2001-2005 ГАДАХ НЕАПРАЦАВАНЫХ ПРЫРОДНЫХ АЛМАЗАЎ
I АБ ЯГО ПАДПIСАННI

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Мiнiстэрства фiнансаў, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам эканомiкi i
Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай
Федэрацыi аб пастаўках у Рэспублiку Беларусь у 2001-2005 гадах
неапрацаваных прыродных алмазаў i аб яго падпiсаннi.
 Адобрыць дадзены праект Пагаднення (прыкладаецца)* у якасцi
асновы для вядзення перагавораў.