ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 мая 2001 г. № 727

Аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі і навукі Рэспублікі Арменія аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Міністэрства адукацыі, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі і навукі Рэспублікі Арменія аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі.