ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 21 чэрвеня 2001 г. № 909

АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ УКРАIНЫ АБ ДАДАТКОВЫХ
МЕРАХ ДАВЕРУ I БЯСПЕКI

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
зацiкаўленымi, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб дадатковых мерах даверу i
бяспекi.
 Пагадзiцца са змяненнямi, унесенымi ў праект названага
Пагаднення пры правядзеннi перагавораў.
 Упаўнаважыць Мiнiстра абароны Рэспублiкi Беларусь Мальцава
Леанiда Сямёнавiча на падпiсанне ўказанага Пагаднення.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН