ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 31 кастрычнiка 2001 г. № 1567

АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
 за значны асабiсты ўклад у развiццё фiзiкi неразбураючага
кантролю, распрацоўку i ўкараненне на прадпрыемствах рэспублiкi
высокаадчувальных дэфектаскапiчных матэрыялаў i тэхналогiй,
шматгадовую навукова-арганiзацыйную i педагагiчную дзейнасць
намеснiка дырэктара па навуковай рабоце Iнстытута прыкладной фiзiкi
Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, доктара фiзiка-матэматычных
навук Мiгуна Мiкалая Пятровiча;
 за шматгадовую плённую навукова-даследчую i ўрачэбную
дзейнасць, падрыхтоўку навуковых i ўрачэбных кадраў i ў сувязi з
80-годдзем з часу заснавання дзяржаўнай вядучай вышэйшай навучальнай