ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 мая 2001 г. № 738

Аб правядзенні перагавораў па праектах Пагаднення аб прафілактыцы ёддэфіцытных станаў сярод насельніцтва дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне санітарнай аховы тэрыторый дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства аховы здароўя, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праектах Пагаднення аб прафілактыцы ёддэфіцытных станаў сярод насельніцтва дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне санітарнай аховы тэрыторый дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Упаўнаважыць Міністра аховы здароўя Зелянкевіча Ігара Барысавіча на правядзенне перагавораў па праектах названых Пагадненняў.