ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 жніўня 2001 г. № 1282

Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Харватыя аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і капітал (маёмасць)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Падпісаць Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Харватыя аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і капітал (маёмасць) (прыкладаецца)*.

______________________________

* Не рассылаецца.

Пагадзіцца са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі ў тэкст праекта названага Пагаднення пры правядзенні перагавораў.

Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага падатковага камітэта Сумара Канстанціна Андрэевіча на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь дадзенага Пагаднення.