ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 22 мая 2001 г. № 739

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ЎРАДАЎ ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ
САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ У ГАЛIНЕ АБАРОТУ
ТАВАРАЎ I ТЭХНАЛОГIЙ ДВАЙНОГА ПРЫЗНАЧЭННЯ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення аб супрацоўнiцтве
ўрадаў дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў у галiне
абароту тавараў i тэхналогiй двайнога прызначэння.
 Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення аб супрацоўнiцтве ўрадаў дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi
Незалежных Дзяржаў у галiне абароту тавараў i тэхналогiй двайнога
прызначэння (прыкладаецца)*.