ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 2 лiстапада 2001 г. № 1610

АБ ПАДПIСАННI ПРАТАКОЛА ПАМIЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМIТЭТАМ
ПАГРАНIЧНЫХ ВОЙСКАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I СЛУЖБАЙ АХОВЫ
ДЗЯРЖАЎНАЙ ГРАНIЦЫ ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ
ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ УЗАЕМАДЗЕЯННI Ў ГАЛIНЕ СЛУЖБОВАЙ
САБАКАГАДОЎЛI

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў,
узгодненую з Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекi Рэспублiкi
Беларусь, Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб
падпiсаннi Пратакола памiж Дзяржаўным камiтэтам пагранiчных войскаў
Рэспублiкi Беларусь i Службай аховы дзяржаўнай гранiцы пры
Мiнiстэрстве ўнутраных спраў Лiтоўскай Рэспублiкi аб узаемадзеяннi ў
галiне службовай сабакагадоўлi.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI