ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       22 мая 2001 г. № 740

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КАРАЛЕЎСТВА
МАРОКА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ВЕТЭРЫНАРЫI

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць прапанову   Мiнiстэрства    сельскай    гаспадаркi    i
харчавання,    узгодненую   з   Мiнiстэрствам   замежных   спраў   i
Мiнiстэрствам  юстыцыi,  аб  правядзеннi  перагавораў   па   праекту
Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь i Урадам Каралеўства
Марока аб супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi.
     Адобрыць праект  Пагаднення  памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Каралеўства Марока аб супрацоўнiцтве ў галiне  ветэрынарыi  ў
якасцi асновы для вядзення перагавораў (прыкладаецца)*.
     Упаўнаважыць начальнiка  Галоўнага  ўпраўлення  ветэрынарыi   з
Дзяржаўнай  ветэрынарнай iнспекцыяй Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi
i харчавання Аксёнава Аляксандра Макаравiча на вядзенне ад iмя Урада
Рэспублiкi Беларусь перагавораў па праекту названага Пагаднення.
     Дазволiць уносiць у  праект  дадзенага  Пагаднення  змяненнi  i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
_____________________________
     *Не рассылаецца.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН