ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 22 мая 2001 г. № 741

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КАРАЛЕЎСТВА
МАРОКА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КАРАНЦIНУ I
АХОВЫ РАСЛIН

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i
харчавання, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i
Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Каралеўства
Марока аб супрацоўнiцтве ў галiне каранцiну i аховы раслiн.
 Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Каралеўства Марока аб супрацоўнiцтве ў галiне каранцiну i
аховы раслiн у якасцi асновы для вядзення перагавораў
(прыкладаецца)*.