ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 21 лiстапада 2000 г. № 1768

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ I ПАДПIСАННI МЕМАРАНДУМА АБ 
 УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I 
 МIЖНАРОДНЫМ АГЕНЦТВАМ ПА АТАМНАЙ ЭНЕРГII

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Камiтэта па нагляду за бяспечным вядзеннем
работ у прамысловасцi i атамнай энергетыцы пры Мiнiстэрстве па
надзвычайных сiтуацыях, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i
Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў i падпiсаннi
Мемарандума аб узаемаразуменнi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Мiжнародным агенцтвам па атамнай энергii.
 Адобрыць у якасцi асновы для перагавораў праект Мемарандума аб
узаемаразуменнi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Мiжнародным
агенцтвам па атамнай энергii (прыкладаецца) *).
 Упаўнаважыць старшыню Камiтэта па нагляду за бяспечным