ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 чэрвеня 2001 г. № 951

Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Кувейт аб заахвочванні і ўзаемнай ахове інвестыцый

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з зацікаўленымі, аб:

падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Кувейт аб заахвочванні і ўзаемнай ахове інвестыцый (прыкладаецца)*;

упаўнаважанні Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мясніковіча М.У. на падпісанне дадзенага Пагаднення.

______________________________

* Не рассылаецца.