ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 жніўня 2001 г. № 1302

Аб узнагароджанні М.П.Наруцкага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны рэспублікі і ўвод у эксплуатацыю аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння ўзнагародзіць генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Белцеплаізаляцыя» Наруцкага Мікалая Пятровіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.