ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 жніўня 2001 г. № 1309

Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам замежных спраў, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў.

2. Упаўнаважыць Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Харужыка Лявонція Іванавіча на падпісанне Пагаднення ад імя Урада Рэспублікі Беларусь.