ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 жніўня 2001 г. № 1312

Аб узнагароджанні У.М.Цімафеева Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку і арганізацыю выканання рашэнняў па развіццю хімічнай прамысловасці рэспублікі ўзнагародзіць загадчыка сектара хімічнага комплексу ўпраўлення прамысловага комплексу Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Цімафеева Уладзіміра Мікалаевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.