ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 верасня 2001 г. № 1328

Аб узнагароджанні грамадскага аб’яднання «Беларускі камітэт міру» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За актыўную міратворчую дзейнасць, значны ўклад у дапамогу насельніцтву Беларусі, што пацярпела ў выніку чарнобыльскай катастрофы, і ў сувязі з 50-годдзем з дня ўтварэння ўзнагародзіць грамадскае аб’яднанне «Беларускі камітэт міру» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.