ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 24 лiстапада 2000 г. № 1783

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI Т.А.ШАВЕЛА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА 
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За асабiстыя заслугi ў арганiзацыi i аказаннi медыцынскай
дапамогi насельнiцтву, высокую культуру медыцынскага абслугоўвання
ўзнагародзiць загадчыка амбулаторыi ўрача агульнай практыкi
палiклiнiкi № 3 тэрытарыяльна-медыцынскага аб'яднання № 2 г.Гродна
Шавела Тэрэсу Алейзаўну Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН