ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 чэрвеня 2001 г. № 982

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і Міністэрствам замежных спраў, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў.

2. Зацвердзіць праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў (прыкладаецца)* у якасці асновы для правядзення перагавораў.