ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     7 верасня 2001 г. № 1340

АБ ПАДПIСАННI ПРАТАКОЛАЎ АБ УЗАЕМАДЗЕЯННI ПАМIЖ
МЫТНЫМI СЛУЖБАМI ДЗЯРЖАЎ - ЧЛЕНАЎ ЕЎРАЗIЙСКАГА
ЭКАНАМIЧНАГА СУПОЛЬНIЦТВА

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць  прапанову  Дзяржаўнага  мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам  замежных  спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi
Пратакола  аб арганiзацыi абмену iнфармацыяй аб перамяшчэннi тавараў
i  транспартных  сродкаў  памiж  мытнымi  органамi  дзяржаў - членаў
Еўразiйскага  эканамiчнага  супольнiцтва  i  Пратакола  аб   адзiных
падыходах  у  прымяненнi  iнфармацыйных  тэхналогiй  пры кантролi за
перамяшчэннем  тавараў  i  транспартных  сродкаў праз межы дзяржаў -
членаў Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН