ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 14 лiстапада 2001 г. № 1658

АБ ПАДПIСАННI МЕМАРАНДУМА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ
МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ БОСНII I ГЕРЦАГАВIНЫ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi Мемарандума аб супрацоўнiцтве
памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i
Мiнiстэрствам замежных спраў Боснii i Герцагавiны.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI