ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 16 лiстапада 2001 г. № 1663
АБ УЗНАГАРОДЖАННI МIНСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЭНЕРГЕТЫЧНАГА КАЛЕДЖА I НЕКАТОРЫХ ЯГО СПЕЦЫЯЛIСТАЎ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе: Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: за шматгадовую якасную падрыхтоўку спецыялiстаў для энергетычнай i энергабудаўнiчай галiн i ў сувязi з 30-годдзем з дня ўтварэння Мiнскi дзяржаўны энергетычны каледж; за шматгадовую плённую працу, вялiкi асабiсты ўклад у падрыхтоўку квалiфiкаваных спецыялiстаў для Беларускай энергетычнай сiстэмы выкладчыкаў Мiнскага дзяржаўнага энергетычнага каледжа Кухарэнку Мiкалая Мiкалаевiча i Нiкалаева Уладзiмiра Iванавiча, загадчыка аддзялення гэтага каледжа Шапораву Валянцiну Афанасьеўну.