ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 верасня 2001 г. № 1376

Аб узнагароджанні Г.Я.Бальцэвіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання і вялікі асабісты ўклад у развіццё транспарту і сувязі рэспублікі ўзнагародзіць начальніка ўпраўлення транспарту і сувязі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Бальцэвіча Генадзія Яўгеньевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.