ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     19 верасня 2001 г. № 1379

АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I САЮЗНЫМ УРАДАМ САЮЗНАЙ РЭСПУБЛIКI
ЮГАСЛАВIЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ПАПЯРЭДЖАННЯ
НАДЗВЫЧАЙНЫХ СIТУАЦЫЙ I ЛIКВIДАЦЫI IХ НАСТУПСТВАЎ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць  прапанову  Мiнiстэрства  па  надзвычайных   сiтуацыях,
узгодненую  з  Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб  падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Саюзным
Урадам  Саюзнай  Рэспублiкi  Югаславiя  аб  супрацоўнiцтве  ў галiне
папярэджання  надзвычайных  сiтуацый  i  лiквiдацыi  iх  наступстваў
(прыкладаецца)*.
     Упаўнаважыць   Мiнiстра  па  надзвычайных  сiтуацыях   Астапава
Валерыя Пятровiча на падпiсанне названага Пагаднення.
______________________________
     *Не рассылаецца.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН