ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 лістапада 2001 г. № 1709

Аб падпісанні Пагаднення аб каардынацыі работ у галіне ліцэнзавання адукацыйнай дзейнасці, атэстацыі і акрэдытацыі адукацыйных устаноў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства адукацыі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення аб каардынацыі работ у галіне ліцэнзавання адукацыйнай дзейнасці, атэстацыі і акрэдытацыі адукацыйных устаноў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (прыкладаецца)*.

______________________________

* Не рассылаецца.