ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 верасня 2001 г. № 1387

Аб падпiсаннi Пратакола аб спрошчаным парадку мытнага афармлення транзiтных тавараў, якiя перавозяцца чыгуначным транспартам у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Беларускай чыгункі, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам замежных спраў і Дзяржаўным камітэтам пагранічных войскаў, аб падпісанні Беларускай чыгункай, Міністэрствам шляхоў зносін Расійскай Федэрацыі, Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным мытным камітэтам Расійскай Федэрацыі Пратакола аб спрошчаным парадку мытнага афармлення транзітных тавараў, якія перавозяцца чыгуначным транспартам у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.